пра цуды
Прывітанне, можа яшчэ і ранавата (хаця, крамы ўжо завешаныя агнямі і гірляндамі, таму, самы час, напэўна!) Сення будзе трошкі пра цуды, дабрыню і тое, як кожны можа стаць часткай свята для іншага!
Удзень я выпадкова, наколькі гэта магчыма, натыкнулася на
пост з акцыяй “Рождественская коробочка 2018”.
І нічога незвычайнага, падаецца, пра акцыю гэту я чула, і пра іншыя, падобнага кшталту, рэчы, ведаю. Але заўседы была датычна да іх ускосна, праз кагосьці, неяк не так, быццам бы.
Але сення ўва мне прамільгнула іскра, якая запаліла сэрца і нагадала, што зараз цалкам ў маіх сілах стварыць для якога-небудзь маленькага чалавека магію, святочны настрой і даць зразумець, што ен не адзін у вялікім Свеце.

Я быццам бы сустрэла ўнутры сябе маленькую дзяўчынку, якая сядзіць перад
елкай, абдымае калені і марыць. Марыць, што аднойчы нехта створыць для яе цуд,
ад усяго сэрца, пяшчотна і шчыра. Дзяўчынка ўнутры мяне з усей сваей моцай верыць ў
цуды! Верыць і чакае кожны год. Маленькі чалавек майго сэрца падштурхнуў не баяцца самой і дапамагчы не баяцца камусьці яшчэ.
Я добра ведаю, як прыемна адчыняць падарунак і заміраць на секунду перад тым, як
даведаешся, што там хаваецца пад крышкай каробкі ці пад падарункавая
разнакаляровай паперай.
Пакуль знаемілася з умовамі акцыі, узгадала выпадак, калі цуд перад святамі падарылі мне.
Быў 2012 год. 20-я лічбы снежня. Якраз перад святамі.
Я хварэла і ляжала ў дзіцячым аддзяленні бальніцы.
Аднойчы да нас прыехала цэлая дэлігацыя, людзі прадстаўлялі нейкую
дабрачынную арганізацыю ажно з Аб'яднанаго Каралеўства.
Прыехалі яны і прывезлі вялікую колькасць каробак: прыгожых, разнакаляровых! Распавялі крыху пра сябе, запыталіся ці ведае хто-небудзь ангельскую могу, я нясмела адказала згодай. На што перакладчыца, прыехаўшая з іншамоўнымі гасцямі, папрасіла мяне перакласьці некалькі сказаў. Сказы былі простыя, кшталту, “мы прыехалі з Шатландыі, Эдынбург - сталіца гэтай часткі Аб’яднанага Каралеўства”, таму з заданнем я паспяхова справілася.

Пасля невялікай прамовы каробкі пачалі трапляць да сваіх адрасатаў. Праз пару хвілін у
маіх руках апынулася адна: яна была дастаткова вялікага памеру, ў
чырвонай падарункавай паперы з выявамі Санты.
З падарункам я накіравалася ў палату, дзе пачала адчыняць каробку, каб даведацца, што ж у ей схавана. На дапамогу мне прыйшла жанчына-шатландка, удвох мы хутка адкрылі каробку.
З падарункам я накіравалася ў палату, дзе пачала адчыняць каробку, каб даведацца, што ж у ей схавана. На дапамогу мне прыйшла жанчына-шатландка, удвох мы хутка адкрылі каробку.
Унутры было шмат дробезяў і цікавостак, якія паклалі туды людзі з іншага канца Свету. Паклалі, каб прынесці свята і радасць мне і шматлікім дзецям! З таго, што я дакладна памятаю былі: блакнот, які зашпільваўся (гэта была, дарэчы, мая мінімара), маленькая статуэтка Пятачка са снежным шаром,
набор для творчасці, рамка для фотаздымкаў, шалік мятнага колеру, падвеска і шмат чаго яшчэ.Сказаць, што я была ў захапленні - тое ж, што прамаўчаць.

Напэўна, нечаканасць, якая здарылася са мной у той дзень, змяніла штосьці ўнутры. Што казаць, калі каробку я захоўваю да сенняшняга дня, як і большасць таго, што было ўнутры.
З таго перадсвяточнага дня застаўся фотаздымак - адлюстроўванне-аповяд аб тым, што дабрыня ня мае межаў. І перадаваць яе можна
нягледзячы на геаграфію і абставіны.
З таго выпадку прайшло амаль 6 год, і сення я пастараюся быць смелай, каб стварыць для кагосьці такі цуд, які аднойчы стварылі для мяне!
З таго выпадку прайшло амаль 6 год, і сення я пастараюся быць смелай, каб стварыць для кагосьці такі цуд, які аднойчы стварылі для мяне!
Таму што кожны заслугоўвае пачуцця, калі дыханне перабіваецца ў чаканні чаго-небудзь асаблівага🌠

Комментарии
Отправить комментарий